Главная » Статьи » Мои статьи

ЗА «ШАХМАТНУЮ ГАРЫЗАНТАЛЬ», В. Рубинчик.
ЗА «ШАХМАТНУЮ ГАРЫЗАНТАЛЬ»
 
У апошнія гады большасць шахматных мерапрыемстваў ладзілася паводле прынцыпу «вертыкалі»: ведамствы мінспорту (часам – мінадукацыі) зацвярджаюць каляндар спаборніцтваў, падрыхтаваны з удзелам кіраўніцтва Беларускай федэрацыі шахмат, «нізы» бяруць пад казырок. Ініцыятывы «радавых» ігракоў, трэнераў і журналістаў браліся ў разлік нячаста. Таму прыемным сюрпрызам сталася ўзрушэнне людзей рознага ўзросту і статусу з нагоды закрыцця шэрагу секцый у перыферыйных ДЮСШ. Супраць мінспортаўскай «аптымізацыі» выступілі досыць вядомыя ў шахматным асяродку асобы: Уладзіслаў Каташук, Раман Лаўрэцкі, Леанід Саксонаў, Барыс Тасман, Сяргей Усніч, Андрэй Шаплыка, не кажучы пра дзясяткі бацькоў, зацікаўленых, каб іх дзеці займаліся шахматамі менавіта ў ДЮСШ, а не ў «нейкім там гуртку» (Марына Кавальчук, «СБ», 21.08.2013).
Абстрагуючыся ад мэты пратэстаў (у мінулым выпуску я даў зразумець, што не лічу яе звышкаштоўнай), бачу ў самой іх наяўнасці сведчанне таго, што беларуская шахматная супольнасць яшчэ – ці ўжо – жывая. Гэтым разам бойка прайграна, нягледзячы на звароты да Кірсана Ілюмжынава, а як будзе пазней, хто ведае?! Мо надалей людзі шахмат не паддадуцца на саладжавыя заявы кшталту «Дзякуючы "прамой лініі", якой "Прессбол" звязаў мяне з вашымі чытачамі, даведаўся ад іх пра падобныя спробы [закрываць шахматныя аддзяленнi ДЮСШ – В.Р.] у іншых рэгіёнах. У рабочым парадку ўдалося іх спыніць» (памочнік прэзідэнта па спартовых пытаннях Максім Рыжанкоў, «Прессбол», 30.08.2013). Падобна, гэтыя заявы рабіліся перадусім для таго, каб аслабіць волю пратэстоўцаў, г.зн. з боку ўладаў вялася гульня ў «злога» і «добрага следчага». Пасля іншай «прамой лініі», з міністрам спорту Аляксандрам Шамко (канец верасня 2013 г.), многім зрабілася ясна, што, да прыкладу, «Бабруйску ніхто дапамагаць не збіраецца» (Уладзіслаў Каташук, brestchess.ucoz.ru, 01.10.2013).
Адной з найважнейшых задач мусіла б стаць дэканструкцыя «шахматнай вертыкалі» і стаўка на «гарызанталь», дакладней, на сеціва «народных» гурткоў і клубаў інтэлектуальных гульняў. Актывістам варта перачытаць нататкі пра чэшскую сістэму, якая ўключае мноства груп і ліг: «Калі б заўтра ўсім чэхам зменшылі зарплату ў 3 разы, з клубнымі турнірамі нічога б не здарылася. Калі б перасталі існаваць ФІДЭ, Еўрапейскі шахматны саюз і Шахматны саюз Чэшскай Рэспублікі, усё адно людзі б сабраліся, абмеркавалі ўсё і арганізавалі б гэтыя турніры. Самі, уяўляеце? А не чакалі б дазволу або дапамогі зверху, ад бацькі…» (Павел Макевіч, bychess.com, 05.03.2011). Карацей, прапаную вызваліць беларускія шахматы ад залішняй урадавай апекі, навязанай яшчэ ў СССР (у 1924 г.). Заклікаю зусім не да «татальнай вайны» і не да вяртання на 100 гадоў назад, а да паступовай пабудовы супольнасці, адаптаванай да выклікаў часу.
 
Вольф Рубінчык, г. Мінск
rubinczyk@yahoo.com
 
«Альбино плюс», № 64, лістапад 2013
Категория: Мои статьи | Добавил: g2g4 (02.12.2013)
Просмотров: 1289 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Категории раздела
Мои статьи [702]
не мои статьи [0]
не мои статьи
статьи о турнирах [0]
статьи о турнирах
Статистика

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0